Таццяна Севярынец. Як гараджанам можа адкрыцца вёска?

26.12.2017, 16:14  |  Блог Таццяны Севярынец, Палітыка

Таццяна Севярынец. Як гараджанам можа адкрыцца вёска?

Як нам, гарадскім жыхарам, абцяжараным палітычнымі клопатамі, можа адкрыцца вёска? Напрыклад, аграгарадок (па-сучаснаму) Заронава, які ўваходзіць у раённую акругу, дзе вылучаецца ў дэпутаты Віцебскага раённага Савета Алена Янушкоўская. Расцягнулася ўздоўж шашы, як і большасць беларускіх вёсак, дзе-нідзе куляецца паміж узгоркаў, хаваецца ў зарасніках заснежанага бэзу.

Але на вочы лезе паўсюдная сучасная разбэшчаная разруха. Каля крамы - закінуты будынак колішняй сталоўкі, за ім урачыста выступае замкнутая чамусьці шпакоўня прыбіральні, нейкія гаспадарчыя пабудовы, па праўдзе, іх рэшткі, ашчэрыліся на вуліцу.

Мінак, што спяшаецца у крамку за чакушкай - дагнацца (прызнаўся), распавядае пра калгас, які распачаў працэдуру банкруцтва, як ён квітнеў, а вось зараз канае, як закрылі школку, бо моладзь з'язджае, яшчэ трымаецца дзіцячы садок. Яго нават не цікавіць, чаго гэта мы яго спынілі і распытваем. У голасе абыякавасць. Перабалела.

Вось ліха падкаціў мясцовы Пятруха на адным з трох трактароў, якія засталіся ў гаспадарцы. Таксама па дазапраўку... А нам на кожным кроку і цікава, і балюча. Калісьці Заронава квітнела. Непадалёку ад вёскі, ды ё!, аграгарадка шыкоўны яблыневы сад, з-за снегу незразумела, ці жывы, але на галінках ні яблычка якога ссохлага, ні лісціка...

Вуліца Маладзёвая з двухпавярховых дамкоў. Ідзем размаўляць з жыхарамі ды прасіць падтрымкі Алене. З вяскоўцамі трэба ўмець размаўляць. Людзі сабе на розуме. Пра дэпутатаў агульнае меркаванне: марныя людзі. Распавядаем пра нашу альтэрнатыву.

І - адкрыццё чалавека! 90-гадовая Марыя Паўлаўна Бараноўская. Ветліва запрашае, падпісвае без пытанняў - ну трэба чалавеку! Кім працавала? Ды ўсім. Пасля вайны тут усё разбіта было... Пасля вайны - гэта зразумела. А што зараз? Створаны вертыкалі, усё мадэрнізуецца, аптымізуецца, а сэнсу няма. Да вёскі нікому няма справы, такое адчуванне, што б там па целеку ні сіпеў наш правадыр. Вось прапануем мы падтрымаць Алену Янушкоўскую, чалавека з гарачым сэрцам. А ці пераломім глухую сцяну абыякавасці і недаверу людзей, самаўпэўненасці і абыякавасці чыноўнікаў. З першага ж заходу за 2 гадзіны падтрымку ў 41 адзін подпіс атрымалі.

Навіны па тэме