Ірына Захарава: разам мы можам прымусіць чыноўнікаў служыць народу (відэа)

28.12.2017, 11:06  |  Навіны » Палітыка

Ірына Захарава: разам мы можам прымусіць чыноўнікаў служыць народу (відэа)

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірына Захарава звярнулася з калядным відэазваротам да выбаршчыкаў акругі № 18 па выбарах у Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў.

“Усё, што адбываецца ў маім горадзе, нашай краіне і нават маім двары мне далёка не абыякава. Сутыкаючыся з чыноўнікамі, я зразумела, што ўсё ў нашых руках. Толькі разам мы можам прымусіць іх служыць народу. Я хачу ведаць, куды дзяюцца бюджэтныя, нашы з вамі грошы. На што яны ідуць? На будаўніцтва чарговага адміністрацыйнага будынка ці на будаўніцтва дзіцячай паліклінікі, якой так не хапае ў мікрараёне Білева, дзіцячага садка ці школы?” – адзначыла яна.

 

“Я хачу ведаць, на падставе якіх патрэбаў гараджанаў чыноўнікамі складаюцца планы. Я хачу ведаць, чаму яны не выконваюцца. Калі і вы хочаце гэта ведаць, то далучайцеся да маёй каманды. Разам мы можам дасягнуць любой мэты. Калі не мы, дык хто ж?” – заклікала Ірына Захарава.

Навіны па тэме