Раман Ганчароў: беларускую мову ў дзіцячыя садкі і школы Маладзечна (фота, відэа)

30.12.2017, 14:17  |  Навіны » Палітыка

Раман Ганчароў: беларускую мову ў дзіцячыя садкі і школы Маладзечна (фота, відэа)

Прэтэндэнт у дэпутаты Менскага аблсавета Раман Ганчароў правёў пікет на сваёй выбарчай акрузе ў Маладзечне. Акцыя адбылася каля каля Лядовага палацу па Вялікім Гасцінцу і прыцягнула ўвагу моладзі і наведнікаў гандлёвага цэнтра, які знаходзіцца непадалёк.

Раман Ганчароў балатуецца ў аблсавет, каб пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў Маладэчне. Сярод прапаноў Рамана Ганчарова павелічэнне беларускамоўных групаў і класаў у дзіцячых садках, пашырэнне выкарыстання мовы ў дзяржаўных установах. Кампанія “За беларускую мову” у Маладзечне ўжо атрымала падтрымку болей за 500 выбарцаў, якія паставілі подпісы пад прапановамі хрысціянскіх дэмакратаў.

Акрамя прапаноў у падтрымку беларускай мовы, выбарцы цікавіліся пазіцыяй Рамана Ганчарова і хрысціянскіх дэмакратаў па рэформах у сістэме ЖКГ і эканамічных пераўтварэннях. Многія мінакі зазначалі падтрымку вылучэнцу ад БХД і жаданне пераменаў. Некаторыя пагадзіліся наведаць выбарчыя і іншыя мерапрыемствы Рамана Ганчарова і хрысціянскіх дэмакратаў.

Раман Ганчароў у сваім відэазвароце з пікета каля Лядовага палацу па Вялікім Гасцінцы звярнуўся да жыхароў Маладзечна з просьбай далучацца да хрысціянскіх дэмакратаў і падтрымаць яго праграму па пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў Маладзечне.

Навіны па тэме