З пачатку мясцовай кампаніі БХД правяла ў Менску 23 пікеты

04 студзеня 2018 11:50  |  Галоўныя навіны

З пачатку мясцовай кампаніі БХД правяла ў Менску 23 пікеты

 

З моманту старту ў снежні мясцовай кампаніі Беларуская хрысціянская дэмакратыя правяла ў Менску 23 пікеты. Пра гэта паведаміў менскі гарадскі каардынатар БХД Дзяніс Садоўскі. Усяго БХД вылучала ў сталіцы на дадзены момант восем прамоўцаў, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы.

Збіраліся подпісы і падчас пакватэрнага абыходу грамадзян. Падчас старту мясцовай кампаніі БХД таксама збірала подпісы за вырашэнне праблем у межах такіх кампаній, як “За льготны праезд для пенсіянераў”, “За чыстую ваду”, “За паляпшэнне якасці медычнага абслугоўвання”, “За рэформу судовай сістэмы”.

 

“Актыўна, нягледзячы на надвор’е – то холад, то дождж, то вецер, праходзяць пікеты. Актыўна далучаюцца людзі да назірання і да Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Каля 30 чалавек ужо далучылася праз пікеты, і праца працягваецца. Таксама ўдзел нашых кандыдатаў прынясе вынік па ўзнятых праблемах акругі і краіны ў цэлым, гэтыя кампаніі будуць працягвацца і пасля”, – падкрэсліў Дзяніс Садоўскі.

Болей навін