Таццяна Шамбалава: пры прызначаных дэпутатах не будзе добрых дарог і чыстай вады (відэа)

20 студзеня 2018 11:58  |  Палітыка

Таццяна Шамбалава: пры прызначаных дэпутатах не будзе добрых дарог і чыстай вады (відэа)

 

Нам прапануюць памяняць шыла на мыла. Праг эта ў сваім відэазвароце да выбаршчыкаў заявіла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Княжыцкі сельсавет Магілёўскага раёна ад вёсак Ільінка і Сенькава Таццяна Шамбалава.

Яна нагадала, што мінулы дэпутат сельсавету, які займаў гэтую пасаду не менш за тры тэрміны. «Але мы з вамі не бачылі яго ні паміж выбарамі, ні нават на саміх выбарах. З новым, прызначаным уладамі дэпутатам, сітуацыя будзе такой жа», – адзначыла актывістка.

Свой жа ўдзел у мясцовай кампаніі Таццяна Шамбалава патлумачыла імкненнем вярнуць народны кантроль над уладамі. «Каб не бюракраты, а грамадзяне, мы з вамі, вызначалі прыярытэты мясцовых бюджэтаў і сапраўды вырашалі нашы мясцовыя праблемы», – падкрэсліла яна.

«Не бывае дзяржаўных грошаў, ёсць грошы народныя – нашы з вамі падаткі. І гэтыя грошы павінны выдаткоўвацца на патрэбы людзей: добрыя дарогі, добраўпарадкаваныя тэрыторыі і двары, чыстую і якасную пітную ваду. Гэта магчыма тады, калі ў мясцовых саветах будуць не вызначаныя зверху, а дэпутаты з народу. Яны павінны кантраляваць, на што ідуць нашы падаткі», – сказала прамоўца і заклікала далучацца да каманды хрысціянскіх дэмакратаў, каб разам хутчэй вырашыць праблемы рамонту дарог, добраўпарадкавання вёсак, будаўніцтва станцый абезжалезвання вады.

 

Таццяна Шамбалава заклікала не толькі прагаласаваць за яе, але і абараніць свой горад. «Таму прыміце ўдзел у назіранні за выбарамі», – заклікала Таццяна Шамбалава.

Болей навін