У выніку абскарджвання Галіну Каржанеўскую зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

22.01.2018, 17:55  |  Навіны » Палітыка

У выніку абскарджвання Галіну Каржанеўскую зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

 

У выніку абскарджвання Менская гарадская выбарчая камісія зарэгістравала прамоўцу Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Галіну Каржанеўскую кандыдатам у дэпутаты ў Менгарсавет па Матусевіцкай выбарчай акрузе № 33.

 

“Я падзякавала гарадской камісіі. Але таксама заявіла вусную скаргу на Фрунзенскую раённую выбарчую камісію, бо яны не арганізавалі па-чалавечы прыём прэтэндэнтаў падчас рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Сядзелі спінай і займаліся староннімі справамі”, - адзначыла яна.

Навіны па тэме