Алена Янушкоўская падала ў суд на выбарчую камісію

25.01.2018, 08:40  |  Навіны » Палітыка

 

24 студзеня прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская падала ў суд Віцебскага раёна на дзеянні Заронаўскай сельскай акругі №9 за падробленыя, як яна лічыць, несапраўдныя матывы адказу ёй у рэгістрацыі кандыдатам па Заронаўскай сельскай акрузе, а таксама і на разгляд яе скаргі Віцебскай раённай камісіі, якая, паводле яе, літаральна ўчыніла цырк з разгляду яе скаргі і пакінула рашэнне Заронаўскай камісіі без зменаў.

 

“Алена ў гэтым бачыць неабходнасць выкрыцця фальсіфікацый камісіі неабходнай, каб паказаць землякам усю абсурднасць сучасных так званых выбараў”, - адзначыла каардынатар БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме