На жыхара Заронава за інтэрв’ю журналістам склалі пратакол

27.01.2018, 16:10  |  Навіны » Палітыка

На жыхара Заронава за інтэрв’ю журналістам склалі пратакол

 

У аграгарадку Заронава ў Віцебскім раёне пасля інтэрв’ю журналістам пра стан Заронаўскага возера, вырашэннем цяжкай экалагічнай сітуацыі якога займаецца прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, на сяльчаніна Віктара Басава склалі пратакол. Сам вясковец адмовіўся яго падпісваць.

Пра гэта распавяла каардынатар БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, якая разам з Аленай Янушкоўскай прыехала ў Заронава, каб збіраць подпісы за ўратаванне возера.

І гэта не адзіная спроба застрашыць тых, хто падтрымлівае прамоўцу БХД, якую адмовіліся рэгістраваць кандыдатам у дэпутаты ў сельсавет – толькі ў рай- і аблсаветы.

“З кожным падпісантам у падтрымку Алены Янушкоўскай была праведзена асабістая размова. Маўляў, паспрабуйце толькі што яшчэ падпісаць! Паспрабуйце толькі за яе прагаласаваць! Размовы неназваных нам асоб адбыліся з кожным, хто з падпісантаў працуе, хто нешта атрымлівае на інваліда, хто неяк залежыць”, - адзначыла Таццяна Севярынец.

 

“Дарэчы, пасля рэпартажу пра Заронаўскае возера, адбылося нейкае шавяленне: прымчалася нейкае начальства, знайшлі ключ ад ачышчальных, нешта там пашчоўкалі і вырашылі, што ўсё зрабілі. Яшчэ й некага з мясцовых прызначылі ключом тым загадваць”, - дадала яна.

Навіны па тэме