Віталь Рымашэўскі: без свабоды СМІ немагчыма пабудаваць канкурэнтаздольную эканоміку

29.01.2018, 11:21  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Віталь Рымашэўскі: без свабоды СМІ немагчыма пабудаваць канкурэнтаздольную эканоміку

 

«З-за парушэння правоў чалавека ў нашай краіне Беларусь з'яўляецца сёння ізгоем ў міжнародных адносінах, наша эканоміка з'яўляецца неканкурэнтназдольнай, бо адсутнасць свабоды СМІ, свабодных выбараў, свабоды дзейнасці апазіцыі, незалежнай судовай улады дазваляе карумпаваным чыноўнікам і сілавым структурам душыць беларускі бізнэс, знішчаць аснову нашай незалежнасці, нашай эканомікі», - заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

«Без свабоды СМІ, без выканання правоў чалавека ў Беларусі немагчыма пабудаваць сучасную канкурэнтаздольную эканамічную мадэль. Беларуская хрысціянская дэмакратыя будзе рабіць усё магчымае, каб блакіроўка рэсурсу Хартыя'97 спынілася, а рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў спыніліся», - заявіў ён.

 

«Мы будзем заклікаць нашых міжнародных партнёраў пры любых кантактах з беларускімі ўладамі, як эканамічных, так і, у першую чаргу, палітычных звяртаць увагу на захаванне правоў чалавека ў нашай краіне. Рэсурс Хартыя'97 павінен быць разблакаваны! Ад беларускай салідарнасці таксама залежыць шмат, таму мы заклікаем усе палітычныя сілы нашай краіны стаць на абарону незалежных СМІ», - падкрэсліў сустаршыня БХД.

Навіны па тэме