Прамоўцы БХД у Віцебску зладзілі пікет у падтрымку незалежных СМІ і свабоды словы (фота)

01.02.2018, 14:55  |  Навіны » Палітыка

Прамоўцы БХД у Віцебску зладзілі пікет у падтрымку незалежных СМІ і свабоды словы (фота)

31 студзеня ў Віцебску адбыўся суд над сябрам БХД Змітром Лупачам, якога вінавацілі ў супрацы з тэлеканалам Белсат. У падтрымку Змітра Лупача і заблакаванага сайта Хартыя’97, у адстойванне канстытуцыйнага прынцыпу свабоды слова каманды прамоўцаў БХД Ірыны Захаравай і Алены Шабуні зладзілі пікеты-перформанс.

Адзін з удзельнікаў з завязанымі вачыма і заклееным ротам трымаў плакат: "Так не будзе!" Іншыя – плакаты "Чытаю Хартыю” ды “Гляджу Белсат”! А прамоўца Алена Шабуня трымала выяву Змітра Лупача з інфармацыяй, што ў 2017 годзе ён як журналіст-фрылансер атрымаў больш за 3 тыс. рублёў штрафу. Так прамоўцы засведчылі і сваю салідарнасць з журналістамі і неабходнасць асноўнага прынцыпу дэмакратычнага жыцця - свабоды слова.

Пікетоўцы стаялі непадалёку ад будынка абласнога суда, каля біліятэаі Леніна. Былі добра бачны і мінакам, і пасажырам грамадскага транспарту і заўсёдашняй "ахове", якая здымала больш за гадзіну з машыны паміж дамамі з іншага боку вуліцы, бо так стаяць было халодна. Час ад часу мінакі віталі пікетоўцаў воклічам "Жыве Беларусь!" і  наважваліся падысці ды паразмаўляць, распавяла каардынатар БХД Таццяна Севярынец. 

Навіны па тэме