У суботу 3 лютага а 18:00 – сэлфі Незалежнасці

01 лютага 2018 20:32  |  Галоўныя навіны

У суботу 3 лютага а 18:00 – сэлфі Незалежнасці

 

У суботу 3 лютага, за 50 дзён да юбілею БНР Аргкамітэт 100-годдзя пачынае марафон “Сэлфі незалежнасці”. Кожны дзень да 25 сакавіка а 18.00 у Менску каля адпаведных дамоў па Праспекце Незалежнасці (50, 49, 48, 47 – і так да самай Плошчы Незалежнасці) – людзі будуць збірацца, каб разам рабіць сэлфі і адказваць на пытаньні святочнага “Шоў Беларушчыны”.

 

Дом нумар 50 па Незалежнасці – гэта Філармонія, плошча Якуба Коласа, адкуль Аргкамітэт прапануе пачаць шэсце 25 сакавіка.
Увага: гэта не вулічная акцыя, гэта сэлфі )))
Падчас марафону плануецца запрашаць для сэлфі беларускіх зорак.
Такім чынам, 3 лютага а 18.00 пачатак каля Філармоніі на Плошчы Якуба Коласа.

Болей навін