Актывісты БХД перадалі калектыўны зварот адносна стану Заронаўскага возера

01.02.2018, 20:49  |  Навіны » Палітыка

Актывісты БХД перадалі калектыўны зварот адносна стану Заронаўскага возера

 

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці, давераная асоба прамоўцы БХД Алены Янушкоўскай Таццяна Севярынец 1 лютага перадала ў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ў Віцебскую гарадскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя калектыўны зварот з подпісамі грамадзян Віцебска і Віцебскага раёна па Заронаўскім возеры.

У Віцебскай гарадской інспекцыі актывістам паведамілі, што ачышчальныя збудаванні на Заронаўскім возера перададзены на баланс УП Віцебсквадаканалу і што за нядбалае стаўленне да сваіх службовых абавязкаў быў звольнены начальнік мясцовых ачышчальных збудаванняў. “З гэтым фактам будзем разбірацца, бо ведаем, як любяць знайсці стрэлачніка з тых, ад каго менш за ўсё залежыць стан справы”, - адзначыла Таццяна Севярынец.

 

“Нас парадавала падчас размовы з інспектарамі, што будаўніцтва смеццеперапрацоўчага комплексу, якое было ўжо запланавана практычна ў межах горада, не было адобрана Віцебскай гарадской інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У лютым г адбудуцца грамадскія слуханні па гэтым пытанні, у якіх мы прымем непасрэдны ўдзел”, - паведаміла Ірына Захарава, таксама прамоўца БХД.

 

Актывісты БХД перадалі калектыўны зварот адносна стану Заронаўскага возера

 

Навіны па тэме