“Толькі ў Беларусі пенсіянер вымушаныя бегчы ад кантралёраў”: у Менску прайшоў пікет за вяртанне льгот на праезд

05.02.2018, 20:26  |  Навіны » Палітыка

“Толькі ў Беларусі пенсіянер вымушаныя бегчы ад кантралёраў”: у Менску прайшоў пікет за вяртанне льгот на праезд

 

Кандыдат ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў дэпутаты Менгарсавет Галіна Каржанеўская 5 лютага правяла пікет за вяртанне льгот на праезд пенсіянерам.

 

“Мы – пенсіянеры. У большасці з нас адна крыніца даходу – шчыра заробленая пенсія. Мы вымушаныя эканоміць на неабходным: харчаванні, аздараўленні, культурным адпачынку. Заўважна б’е па кішэні праезд з перасадкамі ў гарадскім транспарце. Вось чаму ў нас не заўсёды ёсць магчымасць наведаць дзяцей і ўнукаў, купіць на рынку свежыя прадукты, адпачыць у парку. Усе суседнія краіны, у тым ліку з былога СССР, разумеюць патрэбы і праблемы сваіх старых. Толькі ў нас, у Беларусі, сталыя людзі вымушаныя бегчы ад кантралёраў. Вярніце нам зніжку на праезд!” – заяўляюць актывісты са сваіх плакатаў.

 

“Толькі ў Беларусі пенсіянер вымушаныя бегчы ад кантралёраў”: у Менску прайшоў пікет за вяртанне льгот на праезд

 

Навіны па тэме