У Гародні праўладны кандыдат забраніраваў за сабой адзінае месца для сустрэч з выбаршчыкамі, а сам не прыйшоў (відэа)

06.02.2018, 20:52  |  Навіны » Палітыка

У Гародні праўладны кандыдат забраніраваў за сабой адзінае месца для сустрэч з выбаршчыкамі, а сам не прыйшоў (відэа)

 

6 лютага ў Гародні ў школе № 39 мусіла адбыцца сустрэча выбаршчыкаў з праўладным кандыдатам у дэпутаты Гарадзенскага аблсавету, дырэктарам камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва г. Гродна" Анатолем Урублеўскім, аднак ён на сваю ж сустрэчу не з'явіўся.

Найбольш жа цікавае тое, што школа № 39 – адзінае месца на Альшанскай выбарчай акрузе № 13, якое дазволенае для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты. Пры гэтым дырэктар забраніраваў сабе даты на 30-31 студзеня, 1-2 і 5-9 лютага, у выніку чаго яго іншыя кандыдата не могуць сустрэцца з жыхарамі Альшанкі.

 

«Прыйшоў на сустрэчу з праўладным кандыдатам, а яго няма! Цікава тое, што менавіта мае апаненты замовілі адзінае памяшканне ў акрузе на сустрэчу з выбаршчыкамі на ўсе рабочыя дні ў пазавучэбны час. Што ж, успамінаю словы "сам не гам і іншым не дам"», - адзначыў яго канкурэнт, прамоўца БХД Яўген Дудкін.

Навіны па тэме