БХД патрабуе неадкладнага вызвалення Анатоля Лябедзькі

10.02.2018, 14:51  |  Галоўныя навіны, Палітыка

БХД патрабуе неадкладнага вызвалення Анатоля Лябедзькі

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя асуджае затрыманне лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Практыка, калі без усялякіх законных падстаў на трасе затрымлівалі лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі, пачалася зімой мінулага года, але гэта першы раз, калі спыненне ДАІ на дарозе скончылася затрыманнем.

Мы лічым, што падстава для арышту з'яўляецца абсалютна надуманай, а сапраўднай прычынай затрымання лідара АГП з'яўляецца спробай перашкодзіць правядзенню выбарчай кампаніі кандыдатамі ад Правацэнтрысцкай кааліцыі і Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Гэты факт яшчэ раз пацвярджае тое, што ў Беларусі адсутнічаюць элементарныя дэмакратычныя працэдуры пры правядзенні выбарчых кампаній.

 

Хрысціянскія дэмакраты патрабуюць неадкладнага вызвалення Анатоля Лябедзькі.

Навіны па тэме