У панядзелак суд па скарзе Таццяны Вайтовіч

10.02.2018, 22:08  |  Навіны » Палітыка

У панядзелак суд па скарзе Таццяны Вайтовіч

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Вайтовіч намагаецца праз суд дабіцца адмены інваліднасці, пастаўленай ёй пасля прымусовага абследавання.

“Яна просіць аб прызначэнні ёй дадатковай экспертызы у Менскім шпіталі, у якім наваградскія карумпаваныя медчыноўнікі не маюць "падвязак". Мэта чыноўнікаў - зрабіць Вайтовіч недзеяздольнай, каб праваахоўныя органы больш не прымалі яе звароты. Мэта актывісткі - адстаяць свае правы”, - адзначыў актывіст БХД Сяргей Верамеенка.

Дапамагае Таццяне Вайтовіч праваабаронца Кацярына Садоўская. 

 

Рашэнне Кастрычніцкага суда Гародні будзе агалошана ў панядзелак, 12 лютага, а 09:10 па адрасе: вул. Дубко,9.

Навіны па тэме