У Маладзечне прайшоў пікет за пенсійную рэформу (фота)

14.02.2018, 17:18  |  Навіны » Палітыка

У Маладзечне прайшоў пікет за пенсійную рэформу (фота)

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Раман Ганчароў, які з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога савета дэпутатаў, правёў у Маладзечне агітацыйны пікет за пенсійную рэформу.

 

“Кожны мае права на справядлівыя і годныя пенсіі. Замест мер, якія павінны вырашаць асноўныя праблемы - нізкі ўзровень пенсій, непразрыстасць сістэмы, манаполія дзяржавы, мы бачым падпісанне ўказаў, нормы якіх скарачаюць сацыяльныя гарантыі ў пенсійнай сферы і вядуць да краху «размеркавальнай» сістэмы”, - адзначыў актывіст.

 

У Маладзечне прайшоў пікет за пенсійную рэформу (фота)

 

У Маладзечне прайшоў пікет за пенсійную рэформу (фота)

 

Навіны па тэме