У Гародні праўладных назіральнікаў абавязалі запоўніць звароты пра адпаведнасць выбарчага працэсу заканадаўству

14.02.2018, 19:13  |  Навіны » Палітыка

У Гародні праўладных назіральнікаў абавязалі запоўніць звароты пра адпаведнасць выбарчага працэсу заканадаўству

 

У Гародні 13 лютага на ўчастках 102, 103, 104, 105 і 106 у СШ №39 старшыні камісій раздавалі сваім назіральнікам для абавязковага запаўнення і назіральнікам кампаніі “Права выбару” для запаўнення па жаданні бланкі прыгатаваных заяваў пра тое, што на ўчастку выбарчы працэс адпавядае заканадаўству. 

Пры тым назіральнікі ў заяве пазначылі дату - 13 лютага.

 

“То бок яны падпісваюцца пад тым, што назіралі ўвесь працэс цягам дня. Заяўляю і сведчу, што гэта нахабная хлусня! Таму што, да прыкладу, на ўчастку №105 назіральнік №1 была толькі з ранку да 14:00. Назіральнік №2, якая не ведала ад каго яна накіравана і што такое акрэдытацыя ці накіраванне, знаходзілася з 17:30 да 18:00. Назіральнік №3 - давераная асоба праўладнага кандыдата Тараса, нехта Грыгор'еў - заляцеў толькі каб напісаць-падпісаць заяву пра "ўсё добра". Час знаходжання на ўчастку з 17:30 да 17:35. Назіральнік №4 - давераная асоба праўладнага кандыдата Урублеўскага - таксама прыехаў пад раздачу бланкаў заяў. Час знаходжання на ўчастку з 18:10 да 18:15. Назіральнік №5 быў разам з №4 і рабіў тое самае”, - распавёў актывіст БХД Сяргей Верамеенка, які ўдзельнічае ў назіранні ў межах “Права выбару”.

Навіны па тэме