Пётр Папраўка і Таццяна Усіновіч просяць прызнаць выбары на сваіх акругах несапраўднымі

19 лютага 2018 15:57  |  Палітыка

Пётр Папраўка і Таццяна Усіновіч просяць прызнаць выбары на сваіх акругах несапраўднымі

 

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Менгарсавет Пётр Папраўка і Таццяна Усіновіч 19 лютага падалі скаргі ў Менскую гарадскую выбарчую камісію з заклікам прызнаць вынікі выбараў па Курасоўшчынскай № 16 і Краснаборскай № 31 выбарчых акругах несапраўднымі.

У сваіх скаргах яны адзначаюць, што яўка ў дзень галасавання, паводле дадзеных участковых выбарчых камісій, значна перавышала зафіксаваную незалежнымі назіральнікамі. Таксама актывісты падазраюць завышэнне яўкі падчас датэрміновага галасавання. Апроч таго, ігнараваліся просьбы пра адкрыты і празрысты падлік галасоў, мела месца ўтойванне спісаў выбаршчыкаў.

Пётр Папраўка і Таццяна Усіновіч падкрэсліваюць, што па ўсіх гэтых фактах назіральнікі і іх давераныя асобы падавалі скаргі, і нагадваюць, што вінаватыя ў фальсіфікацыі выбараў павінны панесці адміністрацыйную і крымінальную адказнасць.

Болей навін