Слонімец Алесь Масюк напісаў скаргу ў пракуратуру

23.02.2018, 12:39  |  Навіны, БХД

 

Слонімец Алесь Масюк напісаў скаргу ў пракуратуру

 

 

Кандыдат у дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў па Заходнім выбарчым ўчастку № 10 Алесь Масюк падаў скаргу ў пракуратуру Слонімскага раёна. Скаргу Алесь Масюк напісаў на незаконныя дзеянні участковай выбарчай камісіі Незалежнага выбарчага ўчастка № 10 г.Слоніма.

 

На 5 лістках фармата А-4 кандыдат у дэпутаты апісаў усе парушэнні, якія былі выяўлены падчас выбараў, найперш, калі адбываўся падлік галасоў і складанне пратаколаў падліку галасоў на ўчастку № 10. Цяпер Алесь Масюк чакае ад пракуратуры адказу на сваю скаргу. А таксама спадзяецца, што пракуратура правядзе сур’ёзнае расследаванне па вышэй названых парушэннях падчас выбараў.

https://www.racyja.com/

 

Навіны па тэме