У Бабруйску абмеркавалі, як пашырыць кампанію за справядлівую судовую сістэму

21.03.2018, 15:07  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Бабруйску абмеркавалі, як пашырыць кампанію за справядлівую судовую сістэму

У Бабруйску прайшла сустрэча з удзелам сустаршынь Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і Вольгі Кавальковай, лідара кампаніі “За справядлівую і незалежную судовую сістэму» Джэсікі Цыдзвінцава, магілёўскага абласнога кіраўніка БХД Таісіі Кабанчук ды дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай.

На сустрэчы былі абмеркаваныя планы таго, як пашырыць кампанію, і зрабіць яе агульнанацыянальнай не толькі па геаграфіі, але і па далучанасці розных катэгорый грамадства.

“Відавочна, што праблема несправядлівых судоў закранула сотні тысяч беларусаў. І гэта не толькі артыкул КК 328. Гэта дзясяткі тысяч сфабрыкаваных справаў, жорсткіх прысудаў, катаванняў у пастарунках... Зрэшты, бізнэсоўцы, кінутыя ў пастарункі з адной мэтай - выбіць з іх грошы - таксама ахвяры ўсё той жа судовай сістэмы. Ахвярамі несправядлівай судовай сістэмы з'яўляюцца не толькі дэмакратычныя актывісты, але большасць простых грамадзян Беларусі”, - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

“Зрабіць беларускую судовую сістэму справядлівай і незалежнай, дамагчыся перагляду ўсіх спраў па артыкуле 328, спыніць прававое бязмежжа ў нашай краіне - галоўная мэты нашай кампаніі. далучайцеся, сябры”, - дадала Таісія Кабанчук.

Навіны па тэме