Трагедыя ў Кемераве: Вольга Кавалькова ўсклала кветкі да амбасады Расеі

26.03.2018, 22:05  |  Навіны » Палітыка

Трагедыя ў Кемераве: Вольга Кавалькова ўсклала кветкі да амбасады Расеі

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова 26 сакавіка ад імя БХД прынесла кветкі да амбасады Расеі ў Беларусі, каб выказаць глыбокія спачуванні сем'ям і блізкім загінулых пры пажары ў ГЦ "Зімовая вішня" ў Кемераве.

“Адбылася страшная трагедыя. У якую не хочацца верыць. 64 чалавекі, з якіх шмат дзяцей загінулі ў мірны час з-за халатнасці, бяздзейнасці і карупцыі, якія сталі асновай сістэмы, створанай уладай”, - адзначыла яна.

“Смуткую разам з той часткай Расіі, якой не ўсё адно”, - падкрэсліла Вольга Кавалькова.

Навіны па тэме