У Брэсце прайшла сустрэча па пытаннях рэформы судовай і праваахоўнай сістэм (фота)

27.03.2018, 11:30  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У Брэсце прайшла сустрэча па пытаннях рэформы судовай і праваахоўнай сістэм (фота)

 

У Брэсце прайшла сустрэча з удзелам сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, лідара кампаніі “За справядлівую і незалежную судовую сістэму” Джэсікі Цыдзвінцавай і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай па пытаннях рэформы судовай і праваахоўнай сістэм.

На сустрэчы са сваякамі асуджаных былі абмеркаваныя планы таго, як пашырыць кампанію, і зрабіць яе агульнанацыянальнай не толькі па геаграфіі, але і па далучанасці розных катэгорый грамадства.

Распавядае Джэсіка Цыдзвінцава:

“Права на справядлівае судовае разбіральніцтва з'яўляецца агульнапрызнанай міжнародна-прававой нормай, якая непасрэдна адносіцца да правоў чалавека. Права на незалежны, бесстаронні і кампетэнтны суд з'яўляецца абсалютным правам, якое не дапускае ніякіх выключэнняў.

 

У Брэсце прайшла сустрэча па пытаннях рэформы судовай і праваахоўнай сістэм (фота)

 

 

 

Незалежнасць і бесстароннасць суда - гэта два з самых фундаментальных складнікаў справядлівага суда. У адпаведнасці з абавязковымі для выканання палажэннямі міжнароднага права і абавязацельствамі АБСЕ, усе абвінавачаныя маюць права на разгляд іх справы створаным на падставе закона кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом. Дзяржава павінна прымаць канкрэтныя меры, якія гарантуюць незалежнасць судовай сістэмы. Суды павінны быць незалежнымі ад выканаўчай і заканадаўчай улады, а таксама ад бакоў у судовым працэсе. Суды павінны быць свабоднымі ад любой формы ўздзеяння або ціску з боку іншых галін дзяржаўнай улады або каго-небудзь іншага.

 

У Брэсце прайшла сустрэча па пытаннях рэформы судовай і праваахоўнай сістэм (фота)

 

 

 

Аднак, нягледзячы на ​​гарантыі незалежнасці суддзяў, выканаўчая ўлада ў асобе адміністрацыі прэзідэнта і Міністэрства юстыцыі мае значныя рычагі кантролю над рознымі сферамі судовай улады. Гэта ўнутранае прававое рэгуляванне парадку прызначэння, тэрміну паўнамоцтваў, пасоўванняў па службе і вызваленне ад пасады суддзяў, выплаты ім заработнай платы.

На практыцы суддзі не толькі абыякава альбо з неразуменнем ставяцца да значэння прынцыпу незалежнасці і сваёй ролі ў яго ажыццяўленні, але і дэманструюць сваю залежнасць ад пазіцыі органаў выканаўчай сістэмы ўлады.

Суды падчас судовага следства дэманструюць абвінаваўчы ўхіл, аддаючы відавочную перавагу доказам абвінавачвання.

 

У Брэсце прайшла сустрэча па пытаннях рэформы судовай і праваахоўнай сістэм (фота)

 

 

 

Яшчэ адна тэндэнцыя, якую можна разглядаць у якасці патэнцыйнага паказчыка прадузятасці суддзяў на карысць боку абвінавачання, выяўляецца пры вынясенні прысудаў. Аналіз прысудаў паказвае, што ў шматлікіх справах суддзя выносіць абвінавачанаму такі прысуд, якога патрабавала абвінавачанне. У прысудах суды дэманструюць нераўназначнае стаўленне да доказаў, падрабязна выкладаючы доказы вінаватасці і часта пакідаючы па-за ўвагай доказы абароны.

У краіне, дзе суддзі цалкам залежаць ад выканаўчай улады; дзе абвінаваўчы ўхіл у судах становіцца правілам; дзе абвінавачаныя заяўляюць пра ўжыванне да іх катаванняў і жорсткага абыходжання; дзе заявы застаюцца без увагі з боку суддзі, а доказы з боку абвінавачання прымаюцца без уліку спосабу, якім яны былі атрыманы; дзе паўсюдна парушаюцца правы абвінавачаных на абарону і атрыманне юрыдычнай дапамогі - разлічваць на справядлівае судовае разбіральніцтва асабліва не прыходзіцца.

Вынік, Беларусь з'яўляецца адной з першых краін Еўропы па колькасці зняволеных на душу насельніцтва.

 

У Брэсце прайшла сустрэча па пытаннях рэформы судовай і праваахоўнай сістэм (фота)

 

 

 

Мы лічым сваім абавязкам дапамагчы тым, хто апынуўся «за калючым дротам» без дастатковых да таго падстаў. Мы будзем змагацца за перагляд сумніўных з пункту гледжання законнасці прысудаў.

У краіне неабходна правядзенне судова-прававых рэформаў, у выніку якіх суды зменяцца, абновіцца кадравы склад судоў, з'явіцца суд з удзелам прысяжных засядацеляў.

Нашы суды стануць рэальна незалежнымі, аб'ектыўнымі, кампетэнтнымі”.

Навіны па тэме