Сёлетні Чарнобыльскі шлях будзе пачаткам шляху Астравецкага

09.04.2018, 15:35  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Сёлетні Чарнобыльскі шлях будзе пачаткам шляху Астравецкага

 

Сёлетні Чарнобыльскі шлях стане пачаткам агульнай кампаніі дэмакратычных сілаў Беларусі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС - Астравецкага шляху, заявіў сёння на супольнай прэс-канферэнцыі сустаршыня БХД Павел Севярынец.

- 26 красавіка на Чарнобыльскім шляху мы распачнем чараду акцыяў, якія на працягу некалькіх месяцаў пройдуць геаграфічна ад Менску да Астраўца - у Заслаўі, Радашковічах, Маладзечне, Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах. Гэта будуць пікеты, мітынгі, круглыя сталы і збор подпісаў пад патрабаваннем спыніць будоўлю Астравецкай АЭС - сказаў Павел Севярынец. - Бо АЭС, якая будуецца на геалагічным разломе, паводле расейскага праекту і на расейскім ядзерным паліве, ёсць пагрозай для Беларусі.

-Нам трэба спяшацца, - паведаміў Севярынец, - бо ўжо напрыканцы гэтага года ўлады плануюць завезці ў Астравец ядзернае паліва, а ў наступным годзе - запусціць першы энэргаблок. Наша патрабаванне - спыніць запуск новага Чарнобылю ў Беларусі.

Навіны па тэме