Трохгоддзе Няспыннай малітвы за Беларусь сабрала поўную залю

16.04.2018, 20:18  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Трохгоддзе Няспыннай малітвы за Беларусь сабрала поўную залю

 

У Менску ў залі "Бернардын" гатэлю "Манастырскі" фэстам "Бог жыве!" было адзначана трохгоддзе Няспыннай малітвы за Беларусь - кругласуткавай бесперапыннай эстафетнай малітвы, распачатай у красавіку 2015 года.
Арганізатарка Няспыннай малітвы, кіраўніца Культурніцкай камісіі БХД Вольга Севярынец, выступаючы падчас канцэрту, паведаміла, што такі фэст у велікодны перыяд плануецца зрабіць штогадовым.
У канцэрце ўзялі ўдзел пратэстанты Віктар Козел ("Тэзаўрус") і "Зоркі забылі зьзяць", праваслаўны Зьміцер Цярэньцьеў і каталіцкі гурт "Рыбы".
Няспынная малітва за Беларусь - эстафетная чарга, у якой бяруць удзел больш як 200 чалавек, што моляцца ўдзень і ўначы, па гадзіне на тыдзень.

Трохгоддзе Няспыннай малітвы за Беларусь сабрала поўную залю

 

Трохгоддзе Няспыннай малітвы за Беларусь сабрала поўную залю

 

Навіны па тэме