Павел Севярынец выступіў на з’ездзе Беларускай асацыяцыі журналістаў

22.04.2018, 10:38  |  Навіны » Грамадства

Павел Севярынец выступіў на з’ездзе Беларускай асацыяцыі журналістаў

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, выбраны дэлегатам на 10-ы з'езд Беларускай асацыяцыі журналістаў, выступіў перад прадстаўнікамі дзясяткаў  беларускіх недзяржаўных СМІ са спавешчаннем пра працу Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў.

У выступе Севярынец распавёў пра працу міжканфесійнага інфармацыйнага парталу Krynica.info, сустрэчы і семінары, што ладзіліся СХЖБ на працягу апошніх двух гадоў, у тым ліку і пры падтрымцы БАЖ.

Дарэчы, у працы з'езду агулам прымалі ўдзел сямёра дэлегатаў-сябраў СХЖБ, прычым некаторыя з іх былі абраныя ў кіруючыя органы БАЖ. Так, Барыс Гарэцкі стаў намеснікам кіраўніка БАЖ, а Вікторыя Чаплева, Марыя Савушкіна і той жа Барыс Гарэцкі зрабіліся сябрамі Рады арганізацыі.

Навіны па тэме