Рамана Ганчарова аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі

22.04.2018, 11:06  |  Навіны » Палітыка

 

13 красавіка суд Фрунзенскага раёна паўторна разглядзела справу аб адміністратыўным парушэнні ў дачыненні да лідара БХД Менскай вобласці Рамана Ганчарова. Першы раз суд адбыўся 15 сакавіка, але тады суддзя адправіла справу на дапрацоўку.

Справа тычыцца таго, што Раман Ганчароў 21 лютага, знаходзячыся ў падземным пераходзе станцыі "Каменая горка", без дазволу Менгарвыканкама збіраў подпісы ў мінакоў грамадзян з мэтай стварэння "Беларускага нацыянальнага універсітэта імя Францішка Скарыны” на фоне плакату з выявай Францішка Скарыны і бел-чырвона-белага сцяга.

Суд пастанавіў аштрафаваць актывіста на падставе ч.3 арт.23.34 КаАП на 30 базавых велічынь у суме 735 рублёў.

Подпісы збіраліся ў тым ліку за пашырэнне правоў беларускай мовы, наданне мажлівасці бацькам абіраць мову навучання ў анкеце пры пастаноўцы на улік у садок альбо школу, стварэння і наяўнасці ў кожным дзіцячым садку і школе беларускамоўных груп і класаў.

Навіны па тэме