У Віцебску пры ўдзеле сябраў БХД знялі фільм пра ліквідатараў аварыі на ЧАЭС

26 красавіка 2018 11:47  |  Грамадства

У Віцебску пры ўдзеле сябраў БХД знялі фільм пра ліквідатараў аварыі на ЧАЭС

Каманда Віцебскіх БАЖаўцаў, сярод якіх была і актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Шабуня, стварыла фільм пра праблемы Чарнобылю “Сам-насам з памяццю”. Аўтары фільму – Алена Сцяпанава ды Вікторыя Дашкевіч. Аператар – Святаслаў Лазараў.

Напярэдадні сумнай гадавіны правялі яго прэзентацыю з удзелам ліквідатараў чарнобыльскіх наступстваў Віцебска, якія здолелі прыйсці.

“Стужка створана вельмі цікава: тут дакументальныя кадры перасякаюцца з увасабленнем двух герояў: Сяргея Іконнікава, таксама сябар БХД, і Анатоля Гнеўкі – мясцовымі зусім непрафесійнымі акторамі. Але гэтыя кадры настолька набліжаны да гісторыі, а героі нагадваюць маладзейшых на 32 гады чарнобыльцаў, што мімаволі паўстаюць перад гледачамі тыя жахлівыя старонкі гістарычнай  праўды”, – адзначае каардынатар БХД Таццяна Севярынец.

“Дзяржава зрабіла ўсё, каб атручаным цэзіем людзям паказаць: а нічога і не было! Ні спісаў, ні архіваў, ні вам выплат, ні вам пенсій, і ніякія вы не героі… Нельга гэтых людзей, ратавальнікаў жыцця беларусаў – усяго свету! – пакідаць адзін на адзін з памяццю. Фільм-напамін, фільм-зварот для ўсіх, хто нарадзіўся пазней, і хто жыў у тыя часы, хто прыйдзе потым: памятайма пра Чарнобыль, каб не паўтарыўся, памятайма пра герояў-абаронцаў, каб людзьмі звацца… Памятайма пра адказнасць! У хуткім часе фільм выйдзе на інтэрнэт-прастору. І гэты фільм-учынак насуперак дзяржаўнай прапагандзе”, – дадала яна.

Болей навін