Таццяна Севярынец праверыла, як справы на аб'ектах, пра якія клапаціліся актывісты БХД Віцебска

03.05.2018, 20:09  |  Навіны » Грамадства

Таццяна Севярынец праверыла, як справы на аб'ектах, пра якія клапаціліся актывісты БХД Віцебска

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец правяла “рэвізію” аб’ектаў, за якія сябры БХД Віцебска ды актывісты ініцыятывы "Віцебск - горад наш" клапаціліся: збіралі подпісы пад калектыўнымі зваротамі, турбавалі чыноўнікаў, пісалі ў СМІ.

Гэтак, капліца Дуніна-Слепсця ў Батанічным садзе яшчэ чакае, калі чыноўнікі з гарвыканкама дадуць дабро на аплачаныя ўжо каталіцкім касцёлам працы;

Прыбіральня ў Батанічным садзе, якая заплывала лайном, зараз "абзавялася" пастаментам-пляцоўкай з пліткі, венікам і іржавым вядром для выкарыстанай па прызначэнні паперы. Ваніць яшчэ па звычцы.

Лазня-пральны камбінат на перакрыжаванні вуліц Чкалава і Воінаў-інтэрнацыяналістаў яшчэ, пэўна, з год не будзе здольны прыняць першых кліентаў. Але пара-тройка будаўнікоў там працуе стала.

А вось паліклініка на Поўдні 7А узняла амаль усе свае паверхі. Плануецца, што да канца бягучага года знешні выгляд яе будзе даведзены да плануемага бляску, а на начынне і абсталяванне спатрэбіцца яшчэ год.

“Так што, сябры, усё ў нашых руках. І нагах. І жаданнях - працуйма! У Віцебскіх актывістаў БХД планаў шмат: і з жыроўкамі разабрацца, і з арэндамі азёраў Віцебшчыны, і з Заронаўскім сельсаветам, ды і пытанні медыцыны актуальныя. Працы хопіць кожнаму, хто не жадае чакаць міласці ад улады, а лічыць сябе гаспадаром на сваёй зямлі. Далучайцеся! Тэлефон - +375295977049", - заклікала Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме