Севярынец распавёў еўрапейскім дыпламатам пра нерэгістрацыю БХД, палітвязняў і Астравецкі шлях

24.05.2018, 15:36  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынец распавёў еўрапейскім дыпламатам пра нерэгістрацыю БХД, палітвязняў і Астравецкі шлях

 

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец разам з  прадстаўнікамі дэмакратычных партыяў Беларусі сустрэўся з дэлегацыяй еўрапейскіх дыпламатаў - адмысловых амбасадараў 13 краінаў Усходняга партнёрства.
У сваім выступе Павел Севярынец звярнуў увагу еўрапейцаў на нерэгістрацыю БХД, лёсы палітычных вязняў і кампанію "Астравецкі шлях", якая стартуе днямі.
На думку Севярынца, прыстойным крокам для дыялогу Захаду з Лукашэнкам была б умова вызвалення ўсіх палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў.

Навіны па тэме