«Не кабак, а музей»: актывісты пачынаюць кругласуткавую акцыю пратэсту ў Курапатах супраць адкрыцця рэстарана

02.06.2018, 23:31  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

«Не кабак, а музей»: актывісты пачынаюць кругласуткавую акцыю пратэсту ў Курапатах супраць адкрыцця рэстарана

 

У Курапатах у гэтыя хвіліны праходзіць акцыя абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцця побач з урочышчам рэстарана «Паедзем, паядзім». Рэстаран размешчаны за 50 метраў ад мемарыяла. У акцыі бяруць ўдзел Павел Севярынец, Ніна Багінская, Леанід Кулакоў, Зміцер Дашкевіч.

 

Напачатку да прысутных звярнуўся Павел Севярынец. Ён заявіў, што ад суботы пачнецца кругласуткавая акцыя ў Курапатах актывістаў «Маладога фронту».

 

Паводле палітыка, адзінае выйсце ў інвестараў і арандатараў — перадаць будынак для музея ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. «Гэта адзінае для іх выйсце, каб захаваць нерухомасць, — перакананы Павел Севярынец. — Будаўніцтва ў ахоўнай зоне забароненае рашэннем пракуратуры».

 

Севярынец раздаў удзельнікам пластыкавыя талерачкі з намаляванымі на іх мішэнямі.

 

«Не кабак, а музей»: актывісты пачынаюць кругласуткавую акцыю пратэсту ў Курапатах супраць адкрыцця рэстарана
«Не кабак, а музей»: актывісты пачынаюць кругласуткавую акцыю пратэсту ў Курапатах супраць адкрыцця рэстарана

«Не кабак, а музей»: актывісты пачынаюць кругласуткавую акцыю пратэсту ў Курапатах супраць адкрыцця рэстарана

Крыніца: Наша ніва

Навіны па тэме