“БЕЛАРУСАЛІМ” – ПЕРШЫ Ў ЧЫТАЧОЎ, ДРУГІ Ў ПІСЬМЕННІКАЎ НА “КНІЗЕ ГОДА-2017”

02 чэрвеня 2018 23:36  |  Галоўныя навіны

"БЕЛАРУСАЛІМ" - ПЕРШЫ Ў ЧЫТАЧОЎ, ДРУГІ Ў ПІСЬМЕННІКАЎ НА "КНІЗЕ ГОДА-2017"

 

На прэміі “Кніга году-2017”, арганізаванай беларускім ПЭН-цэнтрам, раман сустаршыні БХД Паўла Севярынца “Беларусалім. Золак” перамог у галасаванні чытачоў (235 галасоў – http://kniha.of.by/rating/2017)  і заняў другое месца сярод пісьменніцкага журы (23 галасы сярод 100 пісьменьнікаў) – https://kniha.by/.

 

– Дзякуй, сябры! – пракаментаваў вынікі галасавання Севярынец. – Хрысціянская кніга ў Беларусі – сярод першых. “Беларусалім” – раман пра канец свету, які пачынаецца ў Беларусі. Спадзяюся, яшчэ да рэальнага канца свету мне ўдасца выдаць яшчэ дзьве кнігі трылогіі )))

Болей навін