Як народны дэпутат ад аргкамітэта БХД Алена Янушкоўская вярнула людзям маршруткі

08 чэрвеня 2018 12:36  |  Грамадства

Як народны дэпутат ад аргкамітэта БХД Алена Янушкоўская вярнула людзям маршруткі

 

Пасля мясцовых выбараў, калі актывістка БХД Алена Янушкоўская з камандай аб’ехала ўвесь Заронаўскі сельсавет, не раз да яе звярталіся людзі па дапамогу. Так вырашылася часткова пытанне па рамонце дахаў некаторых дамоў і ачысткі каналізацыйных стокаў у Заронаве, пачалося шавяленне па пракладцы вадаправоду ў Суйкаве, чакаецца абяцаны ўладамі рамонт вуліцы Партызанская і г.д.

І тут, як чорт з табакеркі, новая праблема: АТА “Вітаблаўтатранс” з 1 чэрвеня адмяняе маршруткі. Людзі пачалі зранку тэлефанаваць Алене Янушкоўскай.

Палову дня яна абрывала тэлефоны службаў “Вітаблаўтатранса”, аблвыканкама, аўтапарка, пасварылася з намеснікам гендырэктара той самай АТА “Вітаблаўтатранса” Сяргеем Залескім, растлумачыла сакратару прыёмнай аўтапарка В.Клісмовіч, што значыць кожная транспартная адзінка для жыхароў Заронаўскага сельсавета, калі начальства калгас дабіла і працы ў вёсках аніякай няма, а на працу трэба ў горад ехаць. Ад Віцебска да Заронава -25 км, 4 даволі вялікія вёскі на шляху тых адмененых маршрутак.

Як паведамілі Алене Янушкоўскай з высокіх кабінетаў, цягам 3-х дзён праблема будзе вырашана на радасць людзям. Сябры БХД адсочваюць сітуацыю.

Сама Алена Янушкоўская пасля пералому нагі на дарогах Суйкава без працы. Сям’я жыве на невялікую пенсію старэнькай мамы Алены, гаспадарка корміць часткова, а болей патрабуе. Алена ніколі нікому ў дапамозе не адказвае, бярэцца за тэлефон і, не шкадуючы грошай, вырашае праблемы. “Дык людзі, удзячныя Алене, кіньце хто колькі можа на яе нумар +375295294363”, – адзначыла сябра ініцыятыўнай групы Алены Янушкоўскай Таццяна Севярынец.

Болей навін