Пасля скарг Алены Янушкоўскай Віцебскі райвыканкам дэсантаваўся ў Суйкаве

08 чэрвеня 2018 12:57  |  Грамадства

Пасля скарг Алены Янушкоўскай Віцебскі райвыканкам дэсантаваўся ў Суйкаве

Скаргі актывісткі аргкамітэта БХД Алены Янушкоўскай у выглядзе шматлікіх відэа і каментароў да іх аўтара ў Віцебскі аблвыканкам нарэшце падзейнічалі.

Можна мы да вас, Алена Васільеўна, прыедзем і вы нам на месцы ўсё пакажаце?” – папрасіўся па тэлефоне намеснік старшыні Віцебскага райвыканкама А.М. Героеў.

Праз гадзіну па вёсцы Суйкава хадзіла цэлая дэлегацыя на чале са сп. Аленай. І вяскоўцы, якіх па дарозе клікала актывістка, асмялелі і проста тыкалі слугам народа ў нос праблемамі, якія ні сельсавецкімі, ні Віцебскімі раённымі ўладамі не вырашаліся тут. Людзі абурана распавядалі і пра няскончаны водаправод, і пра дарогі, і пра нячышчаныя дрэнажы, з-за чаго падтапляюцца агароды, і пра асартымент і кошты ў мясцовай краме – пра ўсё, што накіпела за шмат гадоў.

Дэсантам з райвыканкама кожная скарга бралася на аловак, з усёй моцы стараліся рабіць уважлівыя і заклапочаныя твары, з вуснаў сыпаліся абяцанні разабрацца, паспрыяць, пачысціць, скончыць, пачаць, ледзь не “Еўраопт” адкрыць.

З кожным абяцаннем у людзей святлелі твары. Жыць з надзеяй лягчэй, тым больш, што новая старшыня Заронаўскага сельсавета Іжохіна Т.М. пакуль карыстаецца іх павагай і даверам.

А Алена Янушкоўская кошт абяцанням чыноўнікаў ведае добра, таму, калі тыя спадзяюцца, што дэсанту ў Суйкава хопіць, каб яе ўціхамірыць, дык яна ўсё будзе пільна адсочваць, і як толькі што, дык адразу…

Таццяна Севярынец

Болей навін