У СЕВЯРЫНЦА СКАНФІСКАВАЛІ РУКАПІС ДРУГОЙ КНІГІ "БЕЛАРУСАЛІМА"
-Вялікая падзяка тым, хто сустракаў, маліўся і падтрымліваў, - сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Севярынец, - Самае абуральнае, што адбылося са мной за гэтыя суткі - забралі 11 старонак рукапісу рамана "Беларусалім. Сэрца сьвятла". На сутках пісаў тэкст - падчас праверкі забралі, нягледзячы на пратэсты.
Буду пісаць заяву ў пракуратуру і міжнародныя інстанцыі, папрашу Саюз Беларускіх Пісьменнікаў адрэагаваць - бо такога беззаконня, каб забіраць рукапісы, не было ані на "Валадарцы", ані ў "Амерыканцы", ані ў іншых ІЧУ, - паведаміў Павел Севярынец.