Разліковы цэнтр рэкламуе піва

24 ліпеня 2018 20:17  |  Навіны

Разліковы цэнтр рэкламуе піва

 

Уявіце наступную карціну. З правага боку будынка, высока, кідкі стэнд “Точка живого пива”. Па цэнтры вышэй росту чалавека – выява піўнога куфля і надпіс наконт шкоды алкаголя для здароўя. Злева ад уваходу сціпла прытуліўся сам кіёск з акенцам, надпісам “ТАБАК” і сценкай-вітрынай, запоўненай бутэлькамі. Вы б падумалі, што гэта якаясь распівачная альбо крамка ля піўзавода. На самай справе так выглядае ўваход у разлікова-даведачны цэнтр № 2 Фрунзенскага раёна.

 

Належыць кіёск ТАА “Лект-гандаль”. Яго наяўнасць не выклікала б, можа, пытанняў, калі б не расклад працы: 7.00 – 22.00. Давялося прасіць кнігу скаргаў і прапаноў і напісаць прыкладна такі зварот. “У спальным раёне не павінна быць ніякага – ні “жывога”, ні “мёртвага” піва ў сем гадзін раніцы. Або змяняйце расклад працы, або гандлюйце безалкагольнымі напоямі”.

 

Адна бліжэйшая крама адчыняецца ў восем гадзін, другая – у дзевяць. Гэта азначае, што кіёск лекуе ад сіндрому ўсіх “жаждущих” і “страждущих” у ваколіцы.

 

На гандлёвую сетку скардзяцца былыя супрацоўнікі. Прынамсі, нехта Анастасія І. ў Сеціве пакінула наступны водгук: “Омерзительная компания, достойная хорошей проверки! Неприятные и недобросовестные люди в управленческом составе. Ужасные условия работы. Недостойная заработная плата. Нарушение множеств законов (например: люди работают по 15 часов в сутки).” Пабачым, якім будзе адказ…

 

Галіна Каржанеўская

 

Разліковы цэнтр рэкламуе піва
Разліковы цэнтр рэкламуе піва
Разліковы цэнтр рэкламуе піва

Болей навін