Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву будуць судзіць за Курапаты

09.08.2018, 12:56  |  Навіны » Палітыка

Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву будуць судзіць за Курапаты

 

Віцебскіх актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву, якіх затрымалі ўвечары 8 жніўня пасля Курапацкай варты, пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны і паведамілі, што на працягу 10 сутак ім па пошце дашлюць копіі пратаколаў.

Гэтыя пратаколы спадарыні Захарава і Янушкоўская адмовіліся падпісаць, бо ня лічаць сябе вінаватымі, паведамляе Радыё Свабода.
Міліцыянты сказалі таксама, што судзіць іх будуць і Віцебску - па месцы жыхарства.

Навіны па тэме