Алене Янушкоўскай адказалі з райвыканкаму: водаправоду ў Суйкаве не будзе

18.08.2018, 13:21  |  Навіны » Грамадства

Алене Янушкоўскай адказалі з райвыканкаму: водаправоду ў Суйкаве не будзе

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская атрымала адказ ад намесніка старшыні Віцебскага райвыканкама Аляксея Героева на свой зварот адносна сітуацыі ў вёсках Заронаўскага сельсавету.

З адказу вынікае, што Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкаму адмовіла ў вылучэнні сродкаў на будаўніцтва водаправоду ў вёсцы Суйкава, а “іншыя крыніцы для працягу прац у 2018 годзе ў дадзены момант адсутнічаюць”.

Водазабеспячэнне ж іншых вёсак, заявілі ў райвыканкаме, “адбываецца ў аб’ёме, дастатковым для жыццядзейнасці насельніцтва, дзяржаўныя сацыяльныя стандарты выконваюцца”.

Што тычыцца іншых пытанняў, то, напрыклад, стан праблемных дамоў задавальняючы, барацьба з баршчэўнікам працягваецца, культурнае жыццё квітнее, вулічнае асвятленне працуе як след і пісьмовых скаргаў жыхароў сельсавету “не паступала”.

Не скардзіліся вяскоўцы і ў Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму на працу вясковых крамаў, дарагавізну прадуктаў і іх не высокую якасць, заявілі ўжо ва ўпраўленні.

Навіны па тэме