“Справа БелТА”: Віталь Рымашэўскі адказаў Гайдукевічу і Лукашэнку

28 жніўня 2018 10:45  |  Галоўныя навіны

"Справа БелТА": Віталь Рымашэўскі адказаў Гайдукевічу і Лукашэнку

 

Сустаршыня Беларуская хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пракаментаваў рашэнне аб забароне на выезд за мяжу журналістам, якія праходзяць па справе БелТА, а таксама занепакоенасць Алега Гайдукевіча, якую той выказаў з прычыны салідарнасці дэмакратычных сіл з беларускімі СМІ.

“Беларуская «праваахоўная» сістэма працягвае дэманстраваць сваю дэгенератыўнасць: журналістам па «справе БЕЛТА» забаранілі выезд за мяжу. Відавочна, што, ўсё што адбываецца ў галіне парушэння правоў чалавека ў нашай краіне носіць сістэмны характар і за гэта адказвае вышэйшае кіраўніцтва краіны і персанальна Аляксандр Лукашэнка. Цяжка ўявіць, што планамернае знішчэнне незалежных СМІ на працягу апошняга года, атака на прафсаюзы сталіся магчымымі без яго прамых санкцый. Іначай гэта б азначала, што ён больш не кантралюе сілавыя структуры і ўнутраную палітыку”, – заявіў сустаршыня БХД.

У адказ на крытыку запланаванага мітынгу салідарнасці Алегам Гайдукевічам Віталь Рымашэўскі заявіў: “Мы будзем ініцыяваць акцыі салідарнасці журналістамі і прафсаюзамі ў Беларусі. Мы таксама рыхтуем слуханні па сітуацыі з правамі чалавека ў Еўрапейскім парламенце і ў нацыянальных парламентах еўрапейскіх краін. Я заклікаю Аляксандра Лукашэнку спыніць махавік рэпрэсій”.

Болей навін