9 верасня а 16:00 – масавая акцыя на Курапатах

28.08.2018, 11:26  |  Галоўныя навіны, Палітыка

9 верасня а 16:00 – масавая акцыя на Курапатах

 

28 жніўня, як і было вырашана на нарадзе абаронцаў Курапатаў, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі накіраваў у Менскі раённы выканаўчы камітэт уведамленне аб тым, што ў нядзелю 9 верасня а 16.00 грамадства правядзе масавы мірны сход каля рэстарацыі "Поедем, поедим".

Мэта сходу - выказаць пратэст супраць функцыянавання незаконна пабудаванага рэстаранна-забаўляльнага комплексу.

- Пакуль на варце ў Курапатах стаяць адзінкі ці дзясяткі абаронцаў - вандалы плююць на крыжы. Калі нас збяруцца сотні і тысячы - яны зачыняцца і ўцякуць з Курапатаў, - сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Павел Севярынец. - 9 верасня а 16.00 збіраемся на Галгофе - і ідзем да брамы рэстарацыі на мітынг!

Навіны па тэме