У сераду - дзень БХД у Курапатах. Далучаемся!

18.09.2018, 08:13  |  Галоўныя навіны, Палітыка

У сераду - дзень БХД у Курапатах. Далучаемся!

 

Варта абаронцаў Курапатаў ля рэстарацыі "Поедем, поедім", ініцыяваная БХД, працягваецца.
Нарада абаронцаў прыняла рашэнне стаяць як найменш да Дзядоў. Штодня, пакуль працуе рэстарацыя, дабраахвотнікі даюць нешматлікім наведнікам буклеты з інфармацыяй і прапаноўваюць ім устрымацца ад наведвання "Бульбашхолу".
Запрашаем сябраў і прыхільнікаў БХД далучацца да серадовай варты - з 12.00 дацямна ля брамы рэстарацыі ў Курапатах. Там прысутнічае кіраўніцтва партыі, ёсць магчымасць і час абмеркаваць любыя пытанні, выказаць прапановы, абмяняцца думкамі.

Навіны па тэме