Варта БХД у Курапатах 26 верасня

27.09.2018, 08:26  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Варта БХД у Курапатах 26 верасня

 

У сераду 26 верасня прайшла чарговая варта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Курапатах.

Паводле сустаршыні БХД Паўла Севярынца, лічба абаронцаў дасягала 12 чалавек адначасова. Калі не лічыць пастаўшчыкоў (некалькі машынаў - "Віталюр", "Дабрада") было 5 (!) наведнікаў рэстарацыі за дзень, 7-8 наведнікаў развярнуліся і зехалі.

Наведнікаў робіцца менш, прадуктаў прывозяць мала, перасталі карміць з рэстарана персанал (цяпер на запраўцы купляюць перакус).

У варце ўзялі ўдзел Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі, Васіль Бань, Юрась Палейка, Зьміцер Казакевіч ды іншыя.
Далучайцеся да абароны па серадах, сябры!

Навіны па тэме