У Маладзечне пачаўся збор подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга

17.10.2018, 09:44  |  Навіны » Грамадства

У Маладзечне пачаўся збор подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга

 

У Маладзечне пачаўся збор подпісаў у падтрымку законапраекта, перададзенага ў Палату прадстаўнікоў беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім, за наданне статусу першай дзяржаўнай сімволікі бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня».

Подпісы збіраюцца кожны дзень на вулiцы Прытыцкай прыблiзна з 16:00 да 18:00, адзначыў каардынатар БХД па Менскай вобласці Раман Ганчароў.

“Пад бел-чырвона-белым сцягам Беларусь двойчы абвяшчала сваю незалежнасць. Пад ім выступалі беларускія алімпійцы і прыносіў прысягу першы прэзідэнт. Таму гэты сцяг проста павінен займець афіцыйны статус. Далучайцеся! Тэлефон для даведак +375297035322”, – заявіў каардынатар.

Навіны па тэме