Чарговы выпадак ціску на кандыдата ад БХД

18.02.2010, 15:23  |  Навіны, БХД

Сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Баранавічаў звольнілі з працу на наступны дзень, пасля падачы заяўлення аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

 

17 лютага сябра Баранавіцкай суполкі БХД Аляксандр Кабяк падаў заяву ў мясцовую выбарчую камісію аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы дзеля вылучэння яго кандыдатам у дэпутаты ў Баранавіцкі гарсавет і абласны Берасцейскі савет дэпутатаў.

 

А ўжо сёння Аляксандру патэлефанавалі з працы і паведамілі, што ён звольнены. Тыдзень таму ён уладкваўся ахоўнікам у казіно.

 

Як адзначыў Аляксандр Кабяк, адмаўляцца ад сваіх поглядаў і забіраць заяву з выбарчай камісіі ён не збіраецца.

Навіны па тэме