Спіць спакойна спадар Мішко, дырэктар Віцебскага УКС?

03 лістапада 2018 10:22  |  Грамадства

Спіць спакойна спадар Мішко, дырэктар Віцебскага УКС?

Гэтае пытанне мы задавалі ў мінулым артыкуле.

Прайшло два месяцы. Цудоўная залатая восень змянілася звычайнай шэрай карцінай гэтай пары года ў Віцебску: увесь час імжыць, зямля не паспявае піць вільгаць, яе ванітуе брудам і цяжкімі камякамі, што застаецца пасля тэхнікі, што час ад часу спрабуе прабіцца ў напрамку якой дарожкі, абяцаючай, нарэшце, магчымасць заўсёдным мінакам праз гаротны Віцебскі Парк 1000-годдзя дабрацца куды з сухімі нагамі і чыстай вопраткай… Але да таго шчаслівага імгнення, мяркуючы па ўсім, яшчэ доўга.

Спіць спакойна спадар Мішко, дырэктар Віцебскага УКС?

Ужо бачна, дзе гэныя дарожкі будуць пралягаць, некаторыя напалову гатовыя, недзе нават кінуты апарат, каб прыціскаць плітку, недзе трактар пад рыдлёўкі трох працоўных кідае друз… Праўда, праектанты, а за імі і будаўнікі праігнаравалі правіла – рабіць дарожкі там, дзе пратапталі іх людзі.

Ляжыць пад скалечаным дрэвам бутэлька з-пад напою. Пэўна, хлопцы, што з рыдлёўкамі, грэліся.

Спіць спакойна спадар Мішко, дырэктар Віцебскага УКС?

А ў Парку, перамятым коламі, з хварасцінамі дрэў, што высаджваюцца тут валанцёрамі амаль штогод і невядома куды знікаюць, на пару дарослых дрэў стала меней. Ці то перашкаджалі запланаванай – хадзіць будзеце тут! – дарожцы, ці то якому трактару, які толькі і можа куляцца па гэтай зямлі. Марудна-марудна мяняецца да лепшага так званы Парк. Можа, што добрае з яго і будзе, можа, здолее, нарэшце, глыбока ўздыхнуць спадар Мішко, дырэктар Віцебскага УКСа, што мы ад яго адчэпімся? Працуйце, дзядзька Міхась! Мяркуючы па ўсім, пойдзе гэты бруд пад снег. Ці не? А, спадар Мішко, дырэктар Віцебскага УКС?

Спіць спакойна спадар Мішко, дырэктар Віцебскага УКС?

Адзначу дадаткова: у Парку 1000-годдзя, якім ужо два гады апякаемся, праца ідзе ўсё ж, мяняюць ліфты ў двух дамах па вуліцы Чкалава,7 к.1 і к.2, укруцілі па пад’ездах дома па Будаўнікоў, 12 к.1 святладыёдныя лямпы, зараз у пад’ездах святло, а ад таго ўтульна – дамагліся мы і гэтага, нарэшце.

Засталося яшчэ неяк дагрукацца да жыхароў, каб патрэбу спраўлялі не наўпрост у пад’ездах, каб смецце выкідалі ў смеццеправоды, а не на пляцоўкі… Тут ужо спадар Мішко ні пры чым.

Спіць спакойна спадар Мішко, дырэктар Віцебскага УКС?

Таццяна Севярынец, назірала і фіксавала. Віцебск – горад наш!

Болей навін