Сяргей Верамеенка падаў скаргу на суддзю Гурына

13.12.2018, 16:44  |  Навіны » Грамадства

  

13 снежня актывіст БХД Сяргей Верамеенка наведаў абласны суд. Ён падаў скаргу на дзеянні суддзі суда Ленінскага раёнуРуслана Гурына. Рэч у тым, што на судовым паседжанні па адміністрацыйнай справе Мікалая Саляніка. Тады Руслан Гурын з самага пачатку паседжання стаў беспадстаўна выганяць прысутных з салы судовага паседжання. Скаргу Верамеенка ўрэшце падаў, але і ў абласным судзе не абышлося без эксцэсаў.

Сваю размову ў абласным судзе Верамеенка размясціў у фэйсбуку. 

Прапаршчык Васільеў на ўваходзе: "Предъявите документы!". Прад'явіў. 
- А теперь руки вытяните в сторону. /!!!/
- Гэта вобшук?
- Нет, досмотр.
- На якой падставе?
- Распоряжение....
- Чыё? Можаце паказаць? 
У выніку Васільеў так і не паказаў "распоряжение". У будынак суду Верамеенка ня быў дапушчаны. Скаргу на дзеянні суддзі Гурына падаў праз сакратарку, якая выйшла ўніз. Яна на пачатку запрасіла Верамеенку ў канцылярыю, але прапаршчык схапіў яго за руку і не прапусьціў. Далей было так: 
"Чакаю ў фае. Пасьля атрыманьня заверанай копіі скаргі прапаршчык просіць яшчэ раз прад'явіць дакумант, каб яго запісаць. Пытаюся, што я парушыў і на якой падставе павінен прад'яўляць дакумант. Адказу няма. Выходжу на вуліцу, бо сьпяшаюся на працу. Прапарчык крычыць: "Эй, куда?""

Гарадзенская Вясна

Навіны па тэме