Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

24 снежня 2018 23:00  |  Галоўныя навіны

Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх вернікаў, якія святкуюць Божа Нараджэнне 25 снежня са святам!

Народжаны больш за 2000 год таму Ісус Хрыстос паказаў нам, наколькі вялікай ёсць любоў Бога, які стаўся чалавекам, каб памерці за грахі кожнага з нас і адкрыць нам усім шлях да Валадарства Божага.

Яго зямное жыццё мусіць стаць прыкладам для ўсіх нас у служэнні бліжнім у іх патрэбах, у служэнні Беларусі і Богу. І калі хто хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім ды ўсіх слугою (Мк 9:35).

Сёння ж узрадуймася, браты і сёстры, вялікаму святу – нараджэнню нашага Госпада Ісуса Хрыста, жыццё якога змяніла свет. Бо нават тыя, хто не вераць у Яго, усё адно адлічваюць сваё жыццё ад Яго прыйсця ў свет людзей.

Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

Болей навін