Сябры БХД адстаялі сваю серадовую варту ў Курапатах

03 студзеня 2019 08:48  |  Галоўныя навіны

Сябры БХД адстаялі сваю серадовую варту ў Курапатах

 

2 студзеня былі сябры БХД з Берасця, Віцебска, Лёзненскага раёну, Лынтупаў, Радашковічаў, Менску, маладафронтаўцы браты Урбановічы з Лагойску, Анатоль Наўмовіч і непараўнальная Ніна Багінская.

Распавядае Павел Севярынец:

“Зборка ў Зайдэса, якая адбываецца па серадах, сёння сабрала ўсяго пяць машынаў. Акрамя іх, наведнікаў было яшчэ чалавек 10: расейскі маньяк-сталініст Ермакоў, які пасля навагодніх прыгодаў без гістэрыкі ўзяў буклет, некалькі нахабных “хозяев жізні” (“убері отсюда своего козла!”, “ану пшлі отсюда!” і да т.п.) на дарагіх бмв, поршах і аўдзі, і пару перапалоханых знаёмых “хозяев”, ды і ўсё.

Міма праязджаў Лукашэнка з картэжам, сцягі было добра відаць.

Стала вядома, што два ахоўнікі “Бульбашхолу” – Дзіма-Вадзім і Мікола – памянялі машыны… вы правільна здагадаліся, на больш танныя.

Стала вядома, што Ніна Багінская 28 снежня хадзіла з плакатам “Свабоду народу!” да КГБ, дзе ёй адпаролі надпіс ад курткі, а 30-га, на свой дзень народзінаў, прышыла надпіс зноўку і прайшла паўз увесь праспект Незалежнасці.

І ўрэшце стала зразумела, што ніякіх навагодніх карпаратываў у самыя топавыя дні ў “Бульбашхоле” не адбылося.

Запрашаем на варту!

Далучайцеся!”

Болей навін