Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы падтрымлівае БХД

21 студзеня 2019 14:22  |  Грамадства

Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы падтрымлівае БХД

 

Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы з’яўляецца даўнім партнёрам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. ЗБМА падтрымлівае партыю БХД праз сумесныя праекты, праз прыцягненне ўвагі да БХД і яе праблемаў з рэгістрацыяй у кангрэсе ЗША.

У лістападзе 2018-студзені 2019 года паўстала неабходнасць падтрымкі Хрысціянскага інфармацыйнага парталу KRYNICA.INFO. З гэтай нагоды адбылося некалькі сустрэчаў. ЗБМА вызначыла тых, хто будзе за гэта адказваць.

Андрэй Штыцько (34 гады):  Я ўзначальваю збор сродкаў на падтрымку навіновага парталу KRYNICA.INFO. Я ўпэўнены, што гэта важная задача, бо незалежныя сродкі масавай інфармацыі – аснова любога дэмакратычнага грамадства. Партал змагаецца з інфармацыйнай манаполіяй Расеі сярод кансерватыўных выбаршчыкаў на Беларусі. Гэта спрыяе захаванню беларускай незалежнасці і дэмакратычнай арыентаванасці мэтавай аўдыторыі Крыніцы. Мая задача – гэта дамагчыся падтрымкі для функцыянавання Крыніцы на бліжэйшы час.

Трэба адзначыць, што падтрымку БХД аказваюць не толькі беларусы з ЗБМА.

Сафія Гімаева: Я татарка з Расеі, і ўдзельнічала і ўдзельнічаю ў падтрымцы дэмакратыі ў Расеі. Я далучылася да дапамогі па арганізацыі друку ўлётак для БХД. Для мяне гэта важна, бо лічу, што дэмакратычнай Расіі будучыні трэба будзе нанова наладжваць адносіны з усімі суседзямі. Я наладжваю гэтыя адносіны зараз, падтрымліваючы Беларусь.

ЗБМА і надалей працягне падтрымліваць Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю і тыя каштоўнасці, якія яны падзяляюць!    

Болей навін