Серада - дзень БХД у Курапатах. Далучайцеся!

28.01.2019, 17:50  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Серада - дзень БХД у Курапатах. Далучайцеся!

 

Серада 30 студзеня - дзень, калі варту ў Курапатах трымае Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Звычайна мы стаім з 12.00 да 20.00, плюс-мінус.

Раздаем буклеты тым, хто хоча трапіць у "Бульбашхол". Некаторыя разварочваюцца. Хтосьці просіць прабачэння і кажа, што едзе туды на працу.

А хтосьці праяжджае і крычыць "Мало вас стрелялі!".

Варта ў Курапатах - фіксацыя вось такіх агрэсіўных наведнікаў і патэнцыйных "ветлівых людзей", а таксама зварот да людскога сумлення.

Запрашаем сябраў і прыхільнікаў БХД на варту. Апранайцеся пацяплей, бярыце з сабой тэрмас гарбаты ці кавы - і далучайцеся.

Верым, можам, пераможам!

Навіны па тэме